Водгукі пакупнікоў
Будзьце першымі, хто пакіне водгук
0%
(0)
0%
(0)
0%
(0)
0%
(0)
0%
(0)
Кніга «Табіта Плімтак і Край сьвету» Эрыка Макган
«Табіта Плімтак і Край сьвету» — гэта фантастычная прыгодніцкая гісторыя пра сяброўства, адвагу і таямніцы, схаваныя за межамі звыклага сьвету.
Табіта жыве на самым краі сьвету і кожны дзень спускаецца са скалы па ежу і неабходныя рэчы. Пакуль яе сваякі лічаць гэта сумным абавязкам, дзяўчынка з задавальненьнем наведвае незвычайных жыхароў пячораў ля падножжа ўзгорка. Але калі пачынаюць хадзіць чуткі пра пачвару, якая падымаецца з глыбіняў пад сьцяной, яе дзіўны і любімы сьвет аказваецца пад пагрозай.
Кнігу напісала ірляндзкая аўтарка Эрыка Макган, ілюстрацыі стварыў Філіп Калэн. Гэта гісторыя, поўная гумару, прыгодаў і незабыўных герояў. Беларускае выданьне пераклаў Андрэй Скурко.
Мова: беларуская
Вокладка: мяккая
Колькасьць старонак: 209
Краіна выданьня: Польшча