Пра нас

Мы — KROPKA, крама і творчая прастора ў самым цэнтры Вільні, на Savičiaus g. 6.

Усё пачалося з ідэі саўладальніцы Вольгі — яна дызайнерка і любіць рабіць рэчы сваімі рукамі. Разам з мужам Зьмітром мы вырашылі стварыць месца, дзе беларуская культура адчуваецца жывой: не музэйна, а праз рэчы, якія хочацца насіць, дарыць і трымаць дома. Натхняліся месцам з роднай Горадні, дзе калісьці быў свой «Цэнтр гарадскога жыцьця» — цёплая прастора для сустрэч і супольных спраў.

Калі мы паклікалі майстроў і мастрыц да супрацы, адгукнулася амаль сорак чалавек — беларусы(-кі), украінка, расейка, літоўцы. Дзякуючы ім паліцы KROPKA заўсёды поўныя: адзеньне, аксэсуары, паштоўкі і дробныя рэчы для дому з беларускай, літоўскай і ўкраінскай сымболікай. Асобнае месца ў краме займае мерч ад праекта «Вольныя паштоўкі» і ад ініцыятывы «Вольныя» — набываючы іх, вы падтрымліваеце беларускіх палітзьняволеных.

Тое ж самае даступна і анлайн, на kropka.lt, з дастаўкай па Літве, ЕС і далей.

Больш за краму

KROPKA — гэта яшчэ і пляцоўка для беларускага жыцьця ў Вільні. Тут праходзяць майстар-класы (у тым ліку па пляценьні саламяных павукоў), купальскія сьпевы, паказы батлейкі, кінапаказы і выставы беларускіх мастакоў і мастачак. Для многіх, хто апынуўся па-за Беларусьсю, гэта месца, дзе гучыць родная мова і можна сустрэць сваіх.

Дзе нас знайсьці

Savičiaus g. 6, Вільня — адчынена штодня, 11:00–20:00
Анлайн: kropka.lt
Instagram, TikTok, Telegram, Threads

Заходзьце — у краму ці на сайт!