«Патэ гуляе ў футбол» — гэта гумарыстычная дзіцячая гісторыя пра сяброўства, камандную працу і пошук свайго месца нават тады, калі ўсё ідзе не паводле пляну.
Патэ марыць гуляць у футбол, але яго не бяруць у футбольную каманду. Тады ён вырашае стварыць сваю ўласную і запрасіць у яе Мэсі, Раналду і Златана. Аднак зьвязацца з футбольнымі зоркамі аказваецца няпроста, таму Патэ знаходзіць новых сяброў і пачынае зьбіраць каманду з самых нечаканых удзельнікаў.
Кнігу напісаў фінскі аўтар Тыма Парвэла. Гэта поўная гумару і прыгодаў гісторыя, у якой чытачы зноў сустрэнуцца з Патэ, вядомым па сэрыі кніг пра Элу і яе сяброў. На гэты раз ён становіцца галоўным героем уласнай гісторыі.
Мова: беларуская
Вокладка: мяккая
Колькасьць старонак: 108
Краіна выданьня: Польшча