Водгукі пакупнікоў
Будзьце першымі, хто пакіне водгук
0%
(0)
0%
(0)
0%
(0)
0%
(0)
0%
(0)
«Норадрэналін» — гэта навукова-фантастычны раман пра будучыню, у якой тэхналёгіі зьмянілі мэдыцыну, грамадзтва і саму чалавечую прыроду.
У вялізным мэгаполісе хваробы лечацца аўтаматычна, працягласьць жыцьця павялічваецца, а эмацыйны стан чалавека можна рэгуляваць на гарманальным узроўні. Стабільнасьць грамадзтва падтрымліваецца праз прадказальнасьць, а паводзіны людзей знаходзяцца пад пастаянным кантролем. У гэтым сьвеце галоўны герой працуе ў структуры, што стаіць вышэй за паліцыю і займаецца злачынствамі ды рашэньнямі, якіх, як лічыцца, немагчыма пазьбегнуць.
Яўген Анашкін дасьледуе тэмы свабоды волі, маралі, адказнасьці і наступстваў рацыянальнага выбару. Праз сьвет, дзе любое рашэньне можна апісаць як лягічную задачу з вядомымі параметрамі, раман ставіць пытаньне: ці можна зьвесьці этыку да разьліку і што застаецца ад чалавека, які здольны апраўдаць любую дзею лёгікай.
«Норадрэналін» — першая кніга з пяцічастковага цыклу пра адзін з магчымых шляхоў будучыні чалавецтва, непазьбежнасьць наступстваў і цяжар адказнасьці.
Мова: беларуская
Вокладка: мяккая
Колькасьць старонак: 402
Краіна выданьня: Польшча