Кніга «Гісторыя пра крата, які хацеў даведацца, хто нарабіў яму на галаву» Вэрнэр Гольцварт
Настольная кніжка на беларускай мове, напісаная Вэрнэрам Гольцвартам і праілюстраваная Вольфам Эрльбрухам.
У простай, жартоўнай і лёгкай форме кніга распавядае гісторыю маленькага крата, які спрабуе даведацца, хто пакінуў кучу ў яго на галаве. Каза? Карова? А можа, сьвіньня? Невялікі дзіцячы дэтэктыў у вясковых дэкарацыях, які ператварае «няёмкую» тэму ў вясёлую прыгоду.
Кніга стала міжнародным бэстсэлерам і была перакладзеная на дзясяткі моваў. Беларускае выданьне ад Gutenberg Publisher зрабіла гэтую гісторыю асабліва папулярнай сярод беларускіх бацькоў, якія шукаюць сучасную і вясёлую літаратуру для дзяцей.
*У Беларусі кніга забароненая.
Мова: беларуская
Фармат: кардонная кніга
Аўтар: Вэрнэр Гольцварт
Ілюстратар: Вольф Эрльбрух