Кніга «#IMBY. Том I. 1991–2005» Павал Валатовіч
Нон-фікшн-кніга Паўла Валатовіча — спроба распавесьці гісторыю маладой Беларусі праз асабістыя ўспаміны, культурныя зьявы і падзеі, што паўплывалі на цэлае пакаленьне
Кніга аб’ядноўвае мэмуары, гістарычныя развагі і культурны кантэкст, вяртаючы чытача ў пэрыяд паміж 1991 і 2005 гадамі — час фармаваньня незалежнай Беларусі. Людзі, палітычныя падзеі, кнігі, музыка, фільмы і спартовыя мерапрыемствы складаюцца ў партрэт краіны, якая шукае ўласную ідэнтычнасьць.
Гэта гісторыя пра добрае і дрэннае, пра вясёлае і балючае, пра тое, чым варта ганарыцца, і тое, што не павінна паўтарыцца зноў. Асабістыя ўспаміны тут становяцца спосабам асэнсаваньня гісторыі сучаснай Беларусі.
Назву IMBY можна расшыфраваць як in my backyard — «на маім заднім двары», нешта вельмі блізкае і зьвязанае з домам. Але таксама — I AM BY: «Я — беларус. Я — Беларусь».
Мова: беларуская
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 170x245 мм
Колькасць старонак: 330
Месца выдання: Польшча
Год выдання: 2025