Перайсці да інфармацыі аб прадукце
Ночнік «Панэлька» ад HUTKASMACHNAA — дызайнэрскі сьвяцільнік, натхнёны знакамітымі панэльнымі дамамі раёну Фабіёнішкі ў Вільні.
Гэта мінімалістычны аб’ект з атмасфэрай постсавецкай архітэктуры, які адначасова служыць элемэнтам дэкору і ўтульнай крыніцай сьвятла.
Сьвяцільнік мае двухмэтровы провад і працуе праз USB. Цёплае мяккае сьвятло стварае ўтульную вячэрнюю атмасфэру і ненавязьліва дапаўняе інтэр’ер спальні, гасьцёўні або працоўнай прасторы.
«Панэлька» стане незвычайным падарункам для аматараў архітэктуры, урбаністыкі і эстэтыкі ўсходнеэўрапейскіх гарадоў.