Перайсці да інфармацыі аб прадукце
Торба «CLAUDIA» ручной працы ад BALSTROND — жаночай студыі зь Літвы, якая спэцыялізуецца на эксклюзіўных вязаных і тэкстыльных вырабах ручной працы.
Мадэль з выразным квадратным сілуэтам і фактурнымі вязанымі панэлямі спалучае скульптурную эстэтыку і штодзённую практычнасьць. Торба вырабленая з высакаякаснай баваўнянай сумесі і мае прасторную ўнутраную частку для рэчаў штодзённага карыстаньня.
ДЭТАЛІ
• 100% ручная праца
• Высакаякасная баваўняная сумесь
• Тэкстыльная падкладка для стабільнай формы
• Магнітная зашпілька
• Тры ўнутраныя кішэні
• Падвойная вязаная ручка
• Зроблена ў Літве