Перайсці да інфармацыі аб прадукце
Зборнік мастацкіх твораў Цёткі, адной з пачынальніц новай беларускай літаратуры, выдадзены да 150-годзьдзя з дня яе нараджэньня.
У кнігу ўвайшлі паэтычныя і празаічныя творы для дарослых чытачоў. Выданьне надрукаванае беларускай лацінкай, якой Цётка актыўна карысталася на пачатку XX стагодзьдзя. Кніга вяртае арыгінальнае аблічча тэкстаў, якія цягам дзесяцігодзьдзяў зьмяняліся праз правапіснае і ідэалягічнае рэдагаваньне.
Зборнік таксама зьвяртае ўвагу на фэмінісцкія перакананьні Цёткі і яе ролю ў станаўленьні беларускага жаночага руху.
Мова: беларуская лацінка
Вокладка: мяккая
Колькасьць старонак: 158
Месца выданьня: Вялікабрытанія
Год выданьня: 2026