Кніга пра бясчасьсе, у якім беларусы апынуліся пасьля 2020 году, расказанае праз рэальныя і выдуманыя гісторыі, успаміны, мімалётныя ўражаньні і фрагмэнты штодзённага жыцьця.
Перамяшчаючыся паміж Варшавай і Менскам, Горадняй і Кракавам, апавядальніца шукае сьляды, гісторыі і сэнсы ў сьвеце, сфармаваным дыктатурай у Беларусі, вайной ва Ўкраіне і вымушанай эміграцыяй.
Ганна Янкута — беларуская пісьменьніца, перакладчыца і літаратуразнаўца.
Мова: беларуская Вокладка: мяккая Фармат: 130×200 мм Колькасьць старонак: 244 Месца выданьня: Польшча Год выданьня: 2023