Самавываз даступны з KROPKA
Звычайна гатова праз 1 гадзіну
«Маніфэст гародніцы» Тані Арцімовіч — літаратурна-культуралягічнае эсэ, якое дасьледуе вымушанае перасяленьне, ідэнтычнасьць, няроўнасьць і магчымасьць пабудаваць радыкальна іншую будучыню.
Кніга распавядае пра жанчыну, чыё жыцьцё пасьля 2020 году апынулася на разломе і якая мусіць нанова адбудоўваць сябе ў новай рэчаіснасьці. Ня маючы магчымасьці пусьціць карані на новым месцы, яна вырашае вырошчваць сад «на ўскрайку сьвету і гісторыі», замест таго каб пасіўна чакаць лепшай будучыні.
Зьвяртаючыся да ўласных каранёў і досьведу, Арцімовіч ставіць пад сумнеў сацыяльнае дамінаваньне, няроўнасьць і эксплюатацыю чалавецтвам іншых жывых істотаў і прыродных рэсурсаў. Сад становіцца ўвасобленай утопіяй — прасторай, дзе паэзія натхняе на дзеяньне, асабістая адказнасьць супрацьстаіць калектыўнай пасіўнасьці, а іншая будучыня пачынае набываць абрысы.
Мова: беларуская
Вокладка: мяккая
Фармат: 120 × 180 мм
Колькасьць старонак: 114
Месца выданьня: Літва
Год выданьня: 2026