Водгукі пакупнікоў
Будзьце першым, хто напіша водгук
0%
(0)
0%
(0)
0%
(0)
0%
(0)
0%
(0)
Кніга «Spiritus Flat Ubi Vult: Вершы 1945–1947» Ларыса Геніюш
Spiritus flat ubi vult («Дух вее, дзе хоча») вяртае голас Ларысы Геніюш праз факсымільнае ўзнаўленьне яе рукапіснага паэтычнага зборніка, які паэтка сама сабрала і пераплела ў першыя паваенныя гады.
Напісаныя ў эміграцыі ў 1945–1947 гадах, гэтыя вершы — асабісты летапіс стратаў і паэтычнае сьведчаньне нацыянальнай катастрофы. Адначасова яны паказваюць вольны і нязломны дух Геніюш.
Гэтае выданьне аднаўляе арыгінальны рукапіс і прапануе новае прачытаньне зборніка ў XXI стагодзьдзі, вяртаючы важны дакумэнт беларускай паваеннай літаратурнай гісторыі сучасным чытачам.
Мова: беларуская
Вокладка: мяккая
Колькасьць старонак: 192
Краіна выданьня: Вялікая Брытанія