Кніга "Silva Rerum. Том I" Крысціна Сабаляўскайце
Silva Rerum — па-лацінску «лес рэчаў», папулярны ў XVI–XVIII стст. сярод літоўскай шляхты жанр, «сямейная кніга», якая перадавалася з пакаленьня ў пакаленьне, дзе запісваліся важныя жыцьцёвыя падзеі. Дзея першай часткі адбываецца ў 1659–1667 гг. у Вільні і ў далёкім жамойцкім двары, сядзібе шляхецкага роду Нарвойшаў.
Цыкль гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзеяў у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігодзьдзяў, якая атрымала ўвагу і прызнаньне ў Літве і за мяжой. У Латвіі раманы «Silva rerum» былі абраныя ў сьпіс 100 самых любімых кніг латышоў усіх часоў. Пасьля публікацыі ў Польшчы першы раман цыклю стаў бэстсэлерам, а ў 2016 г. выйшаў у фінал прэстыжнай цэнтральнаэўрапейскай літаратурнай прэміі «Angelus». Літоўскія чытачы, выбіраючы ў 2018 г. сто кніг стагодзьдзя, прысудзілі раманнаму цыклю «Silva rerum» трэцяе месца.
«Выдатна напісаны, маркесаўскі раман, дзея якога адбываецца ў Літве XVII стагоддзя і які разам з тым нагадвае, што гісторыя Цэнтральнай Еўропы — гэта наш агульны наратыў» (Вольга Такарчук)
«Крысціна Сабаляўскайце сёння — адна з самых значных аўтарак гістарычнага раману ў сучаснасці». (Фляран Жаржэско, Le Monde)
Мова: Беларуская
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 145x200 мм
Колькасmць старонак: 292
Месца выданmня: Прага, Чэхія
Год выданmня: 2025