Перайсці да інфармацыі аб прадукце
Самавываз даступны ў KROPKA
Звычайна гатова праз 4 гадзіны
«Плэйбокс Пандоры» — паэтычны зборнік Анны Мендлік пра сэксуальнасьць, цялеснасьць, геаграфічныя прасторы і прасторы мовы.
Асабістыя ўспаміны і сямейныя гісторыі тут сустракаюцца з вядомымі сюжэтамі, пераасэнсаванымі з квір-фэміністычнай пэрспэктывы, ствараючы паэтычны сьвет парадоксаў і нечаканых сувязяў.
Беларускае выданьне аб’ядноўвае выбраныя вершы з трох кніг Мендлік — «Між траскатлівых кропак», «Дваістыя выявы» і «Плэйбокс Пандоры» — у перакладзе Ігара Крэбса.
Мова: беларуская
Вокладка: мяккая
Колькасьць старонак: 96
Краіна выданьня: Вялікая Брытанія