Самавываз даступны з KROPKA
Звычайна гатова праз 1 гадзіну
«Каланісты» Максіма Знака — зборнік кароткіх турэмных гісторый і працяг ягонай кнігі «Зэкамерон», які распавядае пра жыцьцё ў беларускай папраўчай калёніі.
Заснаваная на асабістым досьведзе беларускага юрыста і палітычнага вязьня, кніга адкрывае сьвет, які жыве паводле ўласных правілаў, рытуалаў і гіерархіяў, поўны абсурду.
Спалучаючы чорны гумар з балючай рэчаіснасьцю, гісторыі дасьледуюць жорсткасьць і спагаду, страх і годнасьць, паказваючы, як людзі прыстасоўваюцца да жыцьця ў зьняволеньні. Натхнёная «Таямнічай выспай» Жуля Вэрна, кніга разважае пра барацьбу за захаваньне ўнутранай свабоды, чалавечнасьці і здольнасьці знаходзіць сьвятло нават у самых змрочных абставінах.
Мова: беларуская
Вокладка: цьвёрдая
Месца выданьня: Польшча
Год выданьня: 2026