Кніга «451 градус паводле Фарэнгейта» Рэй Брэдбэры
Самавываз даступны з KROPKA
Звычайна гатова праз 1 гадзіну
«451 градус паводле Фарэнгейта» Рэя Брэдбэры — клясычны раман-антыўтопія, дзеяньне якога разгортваецца ў змрочнай будучыні, дзе кнігі забароненыя, а задача пажарнікаў — спальваць іх.
Гай Монтэг — пажарнік, праца якога палягае ў зьнішчэньні кніг і дамоў, дзе іх хаваюць. Ён ніколі не задумваецца пра разбурэньні, якія прыносіць ягоная праца, і штодня вяртаецца да свайго аднастайнага жыцьця і жонкі Мілдрэд, якая бавіць час са сваёй тэлевізійнай «сям'ёй».
Усё зьмяняецца, калі Монтэг знаёміцца з Кларысай — незвычайнай маладой суседкай, якая адкрывае яму іншы погляд на сьвет. Дзякуючы ёй ён пачынае ставіць пад сумнеў грамадзтва, у якім жыве, і ўсё, што раней лічыў непахіснай праўдай.
Пераклад з ангельскай на беларускую мову Насты Карнацкай. Рэдакцыя Кацярыны Маціеўскай.
Мова: беларуская
Вокладка: цьвёрдая
Фармат: 130 × 200 мм
Колькасьць старонак: 186
Месца выданьня: Польшча
Год выданьня: 2026