book

Кніга "Танец мядзведзяў" Вітольд Шаблоўскі

€29,00
Перайсці да інфармацыі аб прадукце
book
Вітольд Шаблоўскі аўтаспынам аб’язджае Косава, падвозіць мясцовых на Кубе на старэнькім Пэжо, знаёміцца зь бяздомнай полькай на лонданскім вакзале, праходзіць украінскую мяжу разам з перакупамі на кантрабандным аўтамабілі, размаўляе з албанскімі будаўнікамі ды грэчаскімі бізнесоўцамі… Усё дзеля таго, каб пачуць рэальныя гісторыі людзей, якія жывуць у перыяд трансфармацый. Для кожнага героя наступіў новы час, але ці змяніліся старыя звычкі?

Тое самае ў кнізе адбываецца з мядзведзямі-танцорамі. Яшчэ ў пачатку 2000-х у Балгарыі вучоных мядзведзяў можна было сустрэць папросту ў гарадскім транспарце. Яны жылі ў сем’ях ромаў, якія іх дрэсіравалі. Пазней дрэсіроўку забароняць, адмысловая арганізацыя «Чатыры лапы» будзе вучыць звяроў зноў жыць на волі. Як будзе давацца мядзведзям такая навука?

Кнiга “Tańczące niedźwiedzie” пабачыла свет у 2014 годзе. 3 таго моманту выйшлі пераклады на ангельскую, нямецкую, кітайскую, славацкую, нарвежскую, фінскую, гішпанскую й іншыя мовы свету.

Выдавецтва: Энцыклапедыкс
Год публікацыі: 2023
Колькасьць старонак: 236 

Вам таксама можа спадабацца