Кніга «Хроніка адмаўленьня пустаты» Ільля Кульбіцкі
«Хроніка адмаўленьня пустаты» — дэбютная паэтычная кніга Ільлі Кульбіцкага, у якую ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя ў 2017–2024 гадах.
Зборнік аб’ядноўвае тэксты розных формаў і настрояў — ад развагаў пра грамадзкія падзеі і назіраньняў за штодзённасьцю да сатыры, міфатворчасьці і гарадзкога фэнтэзі. Нягледзячы на сваю разнастайнасьць, усе творы зьвязаныя агульным пошукам — шляхам скрозь зьнешнюю і ўнутраную пустэчу да больш праўдзівага сьвету.
Гэта падарожжа, створанае мовай, верай, уяўленьнем і жаданьнем пабачыць і зьдзейсьніць немагчымае, уважліва слухаючы галасы іншых падарожнікаў на гэтым шляху.
Ільля Кульбіцкі нарадзіўся ў Менск у 1982 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт паводле спэцыяльнасьці праграміста. Пераможца і прызёр «Фэсту аднаго верша». Яго творы публікаваліся ў газэце «Літаратурная Беларусь» і інтэрнэт-часопісе «Taubin». Цяпер жыве ў Варшава.
Мова: беларуская
Вокладка: мяккая
Колькасьць старонак: 112
Месца выданьня: Польшча
Год выданьня: 2025