Кніга «Валадар Пярсцёнкаў. Дзьве Вежы» Дж. Р. Р. Толкін

Кніга «Валадар Пярсцёнкаў. Дзьве Вежы» Дж. Р. Р. Толкін

€28,99
Цана продажу  €28,99 Звычайная цана 
Перайсці да інфармацыі аб прадукце
Кніга «Валадар Пярсцёнкаў. Дзьве Вежы» Дж. Р. Р. Толкін

Кніга «Валадар Пярсцёнкаў. Дзьве Вежы» Дж. Р. Р. Толкін

€28,99
Цана продажу  €28,99 Звычайная цана 
Засталося 2

«Дзьве Вежы» — другая частка легендарнай трылёгіі «Валадар Пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна — аднаго з найважнейшых і найбольш уплывовых твораў у гісторыі сусьветнага фэнтэзі.

Гэта першае ліцэнзаванае беларускае выданьне рамана ў перакладзе Ігара Кулікова. Кніга працягвае падарожжа герояў Міжзем’я, калі Брацтва Пярсцёнка ўжо расколатае, а цемра ўсё мацней ахоплівае сьвет.

Фрода і Сэм працягваюць небясьпечны шлях да Мордару разам з загадкавым Голумам, у той час як Арагорн, Легалас і Гімлі далучаюцца да вялікай барацьбы супраць сілаў Саўрана. Наперадзе герояў чакаюць войны, здрады, выпрабаваньні і надзея, якая застаецца нават у самыя цёмныя часы.

«Дзьве Вежы» — гэта гісторыя пра сяброўства, адданасьць і супраціў злу, якая паглыбляе і без таго велізарны і дэталёва прадуманы сьвет Толкіна. Раман, што стаў неад’емнай часткай сучаснай культуры і вызначыў разьвіцьцё жанру фэнтэзі на дзесяцігодзьдзі наперад.

Мова: беларуская
Вокладка: цьвёрдая
Фармат: 140 × 205 мм
Колькасьць старонак: 494
Месца выданьня: Польшча
Год выданьня: 2024

Вам таксама можа спадабацца