Водгукі пакупнікоў
Будзьце першымі, хто напіша водгук
0%
(0)
0%
(0)
0%
(0)
0%
(0)
0%
(0)
«Выбранае» — гэта збор тэкстаў Кастуся Езавітава, аднаго з важных дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі і арганізатараў беларускага палітычнага і культурнага жыцьця першай паловы ХХ стагодзьдзя.
Выданьне адкрывае новую кніжную сэрыю Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку — «Спадчына БНР». Разам з біяграфіяй Езавітава ў кнігу ўвайшлі ягоныя асноўныя тэксты, успаміны, дасьледаваньні, нарысы, вершы, ліставаньне і іншыя матэрыялы.
Кастусь Езавітаў быў дзеячам Рады БНР, стваральнікам яе дыпляматычных місіяў у розных краінах, арганізатарам беларускага жыцьця ў Латвіі, выдаўцом і публіцыстам. Частка дакумэнтаў у гэтым выданьні публікуецца ўпершыню.
Мова: беларуская
Вокладка: цьвёрдая
Колькасьць старонак: 772
Краіна выданьня: Польшча
Год выданьня: 2026