Шалік «Aūtaz» bsmrtna × Караліна Палякова
Шалік «Aūtaz», створаны дызайнэркай Каралінай Паляковай і брэндам bsmrtna, натхнёны архітэктурай Аўтазаводзкага раёну Менску.
Тыповая панэлька з аднаго з самых пазнавальных раёнаў Менску ператвараецца ў насібэльны гарадзкі пэйзаж, які сагравае ў халодны сэзон. Спалучаючы сучасную беларускую візуальную культуру і функцыянальны дызайн, шалік робіць звычайны гарадзкі краявід выразным модным аб’ектам.
Мяккі і цёплы, «Aūtaz» з аднаго боку навобмацак як шоўк, а з другога — як аксаміт. Тканіна добра захоўвае цяпло і дрэнна прапускае вецер, таму шалік падыходзіць для штодзённага нашэньня ў халоднае надвор’е.
Магніты, схаваныя ў кутках, робяць шалік шматфункцыянальным і дазваляюць лёгка зьмяняць спосабы яго выкарыстаньня.
Шалік можна выкарыстоўваць як:
• Шалік
• Рукавы
• Накідку
• Посьцілку
• Магнітны плякат на мэталёвыя дзьверы або лядоўню
А магчыма, і яшчэ неяк — калі знойдзеце новы спосаб выкарыстаньня.
Асаблівасьці:
• Мяккая двухбаковая тканіна
• Шаўкавістая фактура з аднаго боку
• Аксамітная фактура з другога боку
• Убудаваныя магніты ў кутках
• Цёплы і ветраўстойлівы
• Шматфункцыянальны дызайн