«Святая крыніца» — гэта зборнік трынаццаці апавяданьняў Уладзіміра Някляева, выдадзены да 80-годзьдзя пісьменьніка.
Апавяданьні адрозьніваюцца паводле тэмаў, формы і маштабу, але разам паказваюць шырыню літаратурнага сьвету Някляева. У кнізе рэалізм суседнічае з гратэскам, мэтафізычныя пытаньні — з гістарычнай памяцьцю, а асабістыя гісторыі — з развагамі пра сучаснае грамадзтва.
Праз сюжэты пра жыцьцё і сьмерць, пасьляваенны досьвед, чалавечы выбар і складанасьць сучаснасьці Някляеў стварае сьвет, дзе іронія існуе побач з трагедыяй, а надзея — з расчараваньнем.
Кніга падрыхтаваная Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку і паказвае разнастайнасьць аднаго з важных галасоў сучаснай беларускай літаратуры.
Мова: беларуская
Вокладка: мяккая
Колькасьць старонак: 244
Краіна выданьня: Польшча
Год выданьня: 2026