Перайсці да інфармацыі аб прадукце
Экалягічная араматычная свечка з калекцыі FRIENDS/LOVERS з нотамі чорнай архідэі і ілянгу-ілянгу.
Створаная з сумесі соевага, какосавага і рапсавага воску, яна забясьпечвае чыстае і мяккае гарэньне, раскрываючы глыбокі кветкава-драўняны водар з цытрусавымі, рэзкімі і цёплымі сандалавымі акордамі. Калекцыю дапаўняюць ілюстрацыі мастачкі Галіны Лазарчык, натхнёныя блізкасьцю, дотыкам і невыказанымі эмоцыямі.
Вага: 200 г
Час гарэньня: да 40 гадзінаў
Матэрыялы: соевы воск, какосавы воск, рапсавы воск, араматычная кампазыцыя, шкло
Верхнія ноты: лімон, імбір
Ноты сэрца: архідэя, яблык, фіялка, гвазьдзік, ілянг-ілянг
Базавыя ноты: бэнзаін, пачулі, сандалавае дрэва