«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылёгіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка.
Аўтар з уласьцівай яму калярытнасьцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяродзьдзе Менску пачатку ХХ стагодзьдзя.
Дзеяньне ў рамане разгортваецца раньняй вясною 1918 году, калі Першая ўсясьветная вайна ператварыла Менск у прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Эўропы і былой Расейскай імпэрыі з надзеяй хуткага заробку сьцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.
Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны сьвет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружаньні да апошняга сказу.
Пераклад — Віктар Шукеловіч.
Мова: беларуская
Вокладка: мяккая
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 280
Месца выдання: Вільня, Літва
Год выдання: 2025