Кніга "Silva Rerum. Том IV" Крысціна Сабаляўскайце
«Silva rerum IV» завяршае вялікую віленскую сагу роду Нарвoйшаў. Падзеі адбываюцца ў канцы XVIII ст. — гэта час палітычных, эканамічных і культурных узрушэньняў, пераломны момант эпох, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывае палітычны заняпад і адначасова прарыў прагрэсіўных ідэй.
Прафэсар матэматыкі езуіт Францішак Ксавэры Нарвойш — грамадзянін ня толькі Княства, але і сьвету, масон і філёзаф. Нансі, Вена, Кракаў, Варшава, Амстэрдам, Парыж, Лёндан — траекторыі яго падарожжаў, дзе ён сустракае магутных уладароў, выдатных навукоўцаў і незвычайных жанчын, назірае за цудамі музыкі і тэатру, перажывае забароненае каханьне і прывозіць у Вільню найноўшыя навуковыя веды і сьвежы вецер Асьветніцтва.
Цыкль гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысьціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзеяў у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігодзьдзяў, якая атрымала ўвагу і прызнаньне ў Літве і за мяжой.
««Крысціна Сабаляўскайце — адзін з самых моцных і выразных галасоў гістарычнага раману ў Эўропе» (Вольга Такарчук)
«У латыскай літаратуры ў нас няма і не было ніводнага твора, які б столькі расказваў пра нашу гісторыю, быў бы напісаны такой цудоўнай, вытанчанай мовай, меў бы такі высокі каэфіцыент чытальнасьці, і адначасова прымушаў бы нас задумацца пра сябе, пра сваё месца ў жыцьці, пра любоў да бліжняга» (Крысціна Садоўска, Diena.lv)
Мова: беларуская
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 145x200 мм
Колькасьць старонак: 404
Месца выданьня: Прага, Чэхія
Год выданьня: 2025