Кніга "Silva Rerum. Том III" Крысціны Сабаляўскайце

Кніга "Silva Rerum. Том III" Крысціны Сабаляўскайце

€14,99
Цана продажу  €14,99 Звычайная цана 
Перайсці да інфармацыі аб прадукце
Кніга "Silva Rerum. Том III" Крысціны Сабаляўскайце

Кніга "Silva Rerum. Том III" Крысціны Сабаляўскайце

€14,99
Цана продажу  €14,99 Звычайная цана 
Няма ў наяўнасці

«Silva rerum III» працягвае сагу пра род Нарвойшаў — чытач пераносіцца ў сярэдзіну XVIII стагодзьдзя, дэкадэнцкую эпоху ракако, якую часта называюць «сутоньнем перад эпохай Асьветніцтва». Пётр Антоні Нарвойш, аконам і давераная асоба магутных Радзівілаў, становіцца сьведкам іх сямейнай драмы.

Рэальныя падзеі і біяграфіі, на якія абапіралася пісьменьніца, сплятаюцца ў чароўнае аповяданьне пра сямейную спадчыну, Вільню і Нясьвіж, рэальнасьць і падсьвядомасьць, юдаізм і лібэртынаў, архітэктуру, тэатр і стыхію агню.

Цыкль гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысьціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзеяў у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігодзьдзяў, якая атрымала ўвагу і прызнаньне ў Літве і за мяжой.

«Відавочна, аўтарка — адна зь лідэраў, магчыма, нават стратэгічных вайскаводаў на полі сучаснай літоўскай прозы» (Гедрэ Казлаўскайце, Šiaurės Atėnai)

«У латыскай літаратуры ў нас няма і не было ніводнага твора, які б столькі расказваў пра нашу гісторыю, быў бы напісаны такой цудоўнай, вытанчанай мовай, меў бы такі высокі каэфіцыент чытальнасьці, і адначасова прымушаў бы нас задумацца пра сябе, пра сваё месца ў жыцьці, пра любоў да бліжняга» (Крысцінэ Садоўска, Diena.lv)

Мова: беларуская
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 145x200 мм
Колькасьць старонак: 328
Месца выданьня: Прага, Чэхія

Год выданьня: 2025

Вам таксама можа спадабацца