Кніга «Ніхто дабром не дасьць збаўленьня» Сяргей Пясецкі
«Ніхто дабром не дасьць збаўленьня» — трэцяя кніга з «Менскай трылёгіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка.
Мы працягваем сачыць за лёсамі ўжо знаёмых нам герояў — менскіх зладзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылёгіі апісваюцца падзеі 1919 году, калі зь Менску сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія зьмены наступілі для фраераў і блатных? Што прынесьлі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасьць збаўленьня» — кніга, у якой пульсуе жыцьцё і віруюць жарсьці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты сьвет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантураў, небясьпекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуцьцяў ды шчырага каханьня.
Мова: беларуская
Вокладка: мяккая
Фармат: 130x200 мм
Колькасьць старонак: 296
Месца выданьня: Вільня, Літва
Год выданьня: 2026