Перайсці да інфармацыі аб прадукце
«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылёгіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка.
Аўтар з уласьцівай яму калярытнасьцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяродзьдзе Менску пачатку ХХ стагодзьдзя.
Дзеяньне раману ахоплівае пэрыяд з раньняй вясны 1918 да жніўня 1919 году — час краху імпэрыяў і ваяўнічага паўставаньня новых дзяржаваў. Той парой у Менску, як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасьцямі для прафэсійных злачынцаў, канцэнтраваліся прайдзісьветы з самых розных краёў.
Мова: беларуская
Вокладка: мяккая
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 280
Месца выдання: Вільня, Літва
Год выдання: 2025