«Іду да вас, людзі» — анталёгія эсэ васемнаццаці сучасных беларускіх аўтарак пра суседзтва, ідэнтычнасьць, міграцыю і досьвед жыцьця побач зь іншымі людзьмі.
Зборнік аб’ядноўвае аўтарак, якія застаюцца ў Беларусі, і тых, хто быў вымушаны зьехаць пасьля 2020 года праз узмацненьне палітычных рэпрэсіяў супраць пісьменьнікаў, журналістаў і людзей культуры.
Праз асабістыя гісторыі і назіраньні эсэ разважаюць пра тое, як мы ўспрымаем людзей іншых культураў або тых, хто мае падобны да нашага досьвед, як мы ўплываем адно на аднаго і што штодзённае суіснаваньне можа распавесьці пра камунікацыю, памяць і беларускую ідэнтычнасьць.
Як знак сучаснай палітычнай рэальнасьці ў Беларусі, некалькі аўтарак публікуюцца пад псэўданімамі з меркаваньняў бясьпекі, таму біяграфічныя зьвесткі пра іх у кнізе сьвядома не пазначаюцца.
У анталёгію ўвайшлі тэксты Юлі Арцёмавай, Тані Арцімовіч, Тафілі Багач, Вікі Біран, Ліны Брык, Евы Вежнавец, Вольгі Валошкінай, Стэфы Лісоўскай, Насты Захарэвіч, Югасі Калады, Зараславы Камінскай, Марыі Лапо, Міланы Лявіцкай, Марыі Пархімчык, Ксеніі Май, Юліі Чарняўскай, Вольгі Шпарагі і Ганны Янкуты.
Мова: беларуская
Вокладка: мяккая
Фармат: 130 × 200 мм
Колькасьць старонак: 294
Месца выданьня: Літва
Год выданьня: 2025