«Эйфарыя» — раман Марыі Пархімчык, які спалучае сатыру, сюррэалізм, дэтэктыў і антыўтопію.
На IT-востраў у цэнтры Эўропы прыяжджаюць журналіст Пітэр Ўордсварт і мастацкая кіраўніца танцавальнага калектыву Кацярына Фёдараўна. Ён спадзяецца зрабіць гучную гісторыю пра змрочную рэспубліку, яна — пасьпяхова выступіць на сьвяце ўраджаю.
Але амаль адразу ўсё пачынае ісьці не па плане. Героям даводзіцца праходзіць празь дзіўныя выпрабаваньні, нібыта арганізаваныя кімсьці на самім востраве. Аднак хутка ў хаос уцягваюцца і тыя, хто спрабуе кіраваць іх лёсам. Праўда і выдумка паступова пераплятаюцца, пакуль адрозьніць адно ад другога становіцца амаль немагчыма.
Разам з героямі «Эйфарыі» чытачы наведаюць юбілей народнага артыста, зазірнуць у цэнтар псыхічнага здароўя, пабачаць раскошны замак, паглядзяць лялечны спэктакль, будуць уцякаць ад лясных драпежнікаў і разгадаюць таямніцу помнікаў правадыру, якія паўсюль зьяўляюцца на іх шляху.
Спалучаючы абсурд, напружаньне і цёмны гумар, «Эйфарыя» стварае трывожны, але яркі сьвет на мяжы палітычнай сатыры і сюррэалістычнай прыгоды.
Мова: беларуская
Вокладка: мяккая
Фармат: 180×120 мм
Колькасьць старонак: 228
Месца выданьня: Вільня, Літва
Год выданьня: 2025