“Bestiarium” — аўдыё-літаратурны праект гурта Irdorath, натхнёны беларускай міталёгіяй, pagan folk эстэтыкай і цёмным fantasy-сьветам.
Праект ствараўся больш за пяць гадоў і аб’яднаў музыку, літаратуру і візуальнае мастацтва ў адно цэласнае выданьне. Ён стаў першай вялікай працай гурта пасьля палітычнага зьняволеньня, вымушанай эміграцыі і аднаўленьня творчага жыцьця за мяжой.
У цэнтры праекту — альбом «Bestiarium», дзе мітычныя істоты паўстаюць як складаныя пэрсанажы са сваімі эмоцыямі, страхамі і характарамі. Праз dark folk гучаньне і апавядальную форму альбом разважае пра пошук чалавечага ў нечалавечым.
Двухмоўная кніга на беларускай і ангельскай мовах працягвае сьвет альбому праз тэксты песень, ілюстрацыі, легенды і культурныя камэнтары. Значная частка матэрыялу была створаная падчас палітычнага зьняволеньня аўтараў, што моцна паўплывала на атмасфэру ўсяго праекту.
Фармат: 17 × 25 см
Старонак: 80
Мовы: беларуская, ангельская
У камплекце: CD
Выканаўца: Irdorath
Год выданьня: 2026