Перайсці да інфармацыі аб прадукце
Аўтабіяграфічны раман Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife), заснавальніка і вакаліста легендарнага гурта Gods Tower.
Падзеі разгортваюцца на тле Перабудовы, распаду Савецкага Саюза і ўсталяваньня дыктатуры ў Беларусі. Гэта гісторыя маладога чалавека, які спрабуе знайсьці сваё месца ў сьвеце, што яму не давялося выбіраць.
Напісаны з шчырасьцю, чорным гумарам і элемэнтамі магічнага рэалізму, раман перадае атмасфэру сталеньня ў позьнесавецкай і постсавецкай Беларусі. Асабістая гісторыя тут становіцца партрэтам цэлага пакаленьня, якое апынулася паміж надзеяй на свабоду і новымі формамі несвабоды.
Мова: беларуская
Вокладка: мяккая
Краіна выданьня: Канада