{"product_id":"book-ejfaryja-maryja-parkhimcyk","title":"Кніга «Эйфарыя» Марыя Пархімчык","description":"\u003cp\u003e\u003cstrong\u003e«Эйфарыя» — раман Марыі Пархімчык, які спалучае сатыру, сюррэалізм, дэтэктыў і антыўтопію.\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eНа IT-востраў у цэнтры Эўропы прыяжджаюць журналіст Пітэр Ўордсварт і мастацкая кіраўніца танцавальнага калектыву Кацярына Фёдараўна. Ён спадзяецца зрабіць гучную гісторыю пра змрочную рэспубліку, яна — пасьпяхова выступіць на сьвяце ўраджаю.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eАле амаль адразу ўсё пачынае ісьці не па плане. Героям даводзіцца праходзіць празь дзіўныя выпрабаваньні, нібыта арганізаваныя кімсьці на самім востраве. Аднак хутка ў хаос уцягваюцца і тыя, хто спрабуе кіраваць іх лёсам. Праўда і выдумка паступова пераплятаюцца, пакуль адрозьніць адно ад другога становіцца амаль немагчыма.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eРазам з героямі «Эйфарыі» чытачы наведаюць юбілей народнага артыста, зазірнуць у цэнтар псыхічнага здароўя, пабачаць раскошны замак, паглядзяць лялечны спэктакль, будуць уцякаць ад лясных драпежнікаў і разгадаюць таямніцу помнікаў правадыру, якія паўсюль зьяўляюцца на іх шляху.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eСпалучаючы абсурд, напружаньне і цёмны гумар, «Эйфарыя» стварае трывожны, але яркі сьвет на мяжы палітычнай сатыры і сюррэалістычнай прыгоды.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cem\u003eМова: беларуская\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eВокладка: мяккая\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eФармат: 180×120 мм\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eКолькасьць старонак: 228\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eМесца выданьня: Вільня, Літва\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eГод выданьня: 2025\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"KROPKA","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":61788852879690,"sku":null,"price":11.99,"currency_code":"EUR","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0963\/5210\/8874\/files\/19.png?v=1778247331","url":"https:\/\/kropka.lt\/products\/book-ejfaryja-maryja-parkhimcyk","provider":"KROPKA","version":"1.0","type":"link"}